30 красавiка 2024, aўторак, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынат Ахметаў: Мы адзіная сям'я Данбаса ў адзінай Украіне

2
Рынат Ахметаў: Мы адзіная сям'я Данбаса ў адзінай Украіне

Алігарх зрабіў заяву ў сувязі з учорашняй трагедыяй у Данецку.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы групы СКМ, якую ўзначальвае Рынат Ахметаў.

"У нашым горадзе ўчора адбылася трагедыя. Людзі розных палітычных поглядаў не змаглі ўтрымаць агрэсію. У выніку дзесяткі пацярпелых, загінуў малады чалавек, Дзмітрый Чарняўскі. Мае глыбокія спачуванні яго родным і блізкім. Ніякая палітыка не апраўдвае ахвяр. І тое, што адбылося, недапушчальна", - гаворыцца ў заяве алігарха.

Акрамя гэтага ён заклікаў усіх жыхароў Данецка да спакою.

"Я заклікаю ўсіх захоўваць спакой і не паддавацца эмоцыям, не выкарыстоўваць вуліцу. Мы - адзіная сям'я Данбаса і павінны ёю застацца - адзінай сям'ёй Данбаса ў адзінай, цэласнай Украіне", - заявіў Рынат Ахметаў.

Беспарадкі ў Данецку адбыліся ўчора ўвечары. Узброеныя нажамі, дубінкамі і газавымі балончыкамі сепаратысты і "гастралёры" з Расеі атакавалі прыхільнікаў адзінства Украіны.

"Хуткія" ледзь паспявалі аказваць дапамогу параненым. У іх былі прабітыя галовы, траўмаваныя вочы і раненні ад удараў металічнымі прутамі. У карэце «хуткай» па дарозе ў бальніцу памёр 22-гадовы данчанін. Яго смяротна паранілі нажом за тое, што прыйшоў на мітынг за адзіную Украіну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках