30 красавiка 2024, aўторак, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на рэдзьку ва Украіне выраслі з-за мінавання палёў у Крыме

4
Кошты на рэдзьку ва Украіне выраслі з-за мінавання палёў у Крыме

У Крыме мясцовыя прадпрымальнікі баяцца збіраць рэдзьку, таму кошт на яе будзе дастаткова высокім.

Зараз на аптовым рынку ў Цурупінску кілаграм радыскі прадаюць па 20-24 грн. Прадпрымальнікі запэўніваюць, кошт не ўпадзе і праз месяц. У Кіеве рэдзьку прадаюць па 25-30 грн за кілаграм. У іншыя рэгіёны Украіны яе не завезлі, піша gazeta.ua.

"У Херсоне тыя палі, якія на мяжы з Крымам, замінаваныя. Адны фермеры кажуць, што там стаяць сігнальныя ракеты, іншыя - што там сапраўдныя міны. Але выходзіць на поле ўсе баяцца. Мой знаёмы адмовіўся сеяць пшаніцу. У гэтым годзе яго поле будзе стаяць паражняком. Як толькі фермеры паказваюцца на палях, да іх падбягаюць з мяжы і пытаюць, што яны там робяць", - растлумачыў фермер з Джанкоя Уладзімір Ільчанка.

Нагадаем, пачынаючы з канца лютага расейскія войскі занялі практычна ўсю тэрыторыю Крыма. Пазней імі былі замінаваныя тэрыторыі на выездзе з паўвострава. 6 сакавіка парламент аўтаноміі прыняў рашэнне аб яе ўваходжанні ў склад РФ. 78 са 100 дэпутатаў прагаласавалі за акупацыю Крыма і правядзенне рэферэндуму па гэтым пытанні 16 сакавіка. Пазней парламент прыняў дэкларацыю аб незалежнасці паўвострава.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках