30 красавiка 2024, aўторак, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Армія і тысячы добраахвотнікаў гатовыя абараняць Украіну

14
Аляксандр Турчынаў: Армія і тысячы добраахвотнікаў гатовыя абараняць Украіну

У афіцэраў, сяржантаў і салдат захоўваецца высокі баявы дух.

Пра гэта заявіў в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў пасля назірання за ваеннымі вучэннямі, якія прайшлі ў пятніцу, 14 сакавіка, у Чарнігаўскай вобласці, перадае УНІАН.

"Нягледзячы на тое, што апошнія 3-4 гады сістэмна спрабавалі знішчыць нашу армію, яна існуе, яна працуе, яна гатовая абараняць Украіну", - сказаў Турчынаў.

Ён падкрэсліў важнасць таго, што ў афіцэраў, сяржантаў і салдат захоўваецца высокі баявы дух. "Яны адчуваюць сваю адказнасць перад украінскім народам. І гэтая адказнасць умацоўвае нашы Узброеныя сілы", - падкрэсліў Турчынаў. Таксама ён дадаў, што дзесяткі тысяч украінскіх грамадзян добраахвотна прыходзяць у ваенкаматы.

Па словах Турчынава, "ўсе разам мы пройдзем гэтыя выпрабаванні". Ён сказаў, што ўрад мабілізуе ўсе рэсурсы для арміі, нягледзячы на сур'ёзныя эканамічныя цяжкасці.

"Нягледзячы на вельмі сур'ёзныя эканамічныя праблемы, якія, безумоўна, існуюць у нашай краіне, Кабінет міністраў мабілізуе ўсе наяўныя рэсурсы для таго, каб забяспечыць нашу армію, для таго, каб мы маглі абараніць нашу краіну", - сказаў Турчынаў.

Ён падзякаваў вайскоўцаў, "якія працуюць у звышцяжкіх умовах". Турчынаў таксама дадаў, што ў ходзе ваенных вучэнняў, якія пачаліся 3 сакавіка, адпрацоўваецца ўзаемадзеянне родаў войскаў ва ўмовах, набліжаных да баявых.

Адкрытыя пазабюджэтныя рахункі для фінансавання Узброеных Сіл Украіны і зноў створанай Нацыянальнай гвардыі Украіны. "Для таго, каб усе, хто жадае дапамагчы Узброеным Сілам, дапамагчы Нацыянальнай гвардыі, якую мы пачынаем ствараць, літаральна на днях мы адкрылі пазабюджэтныя рахункі. І ў Міністэрства абароны, і ў Нацыянальны банк людзі ўжо пачынаюць пералічваць сродкі", - сказаў Турчынаў.

Ён адзначыў, што ўлада звярнулася да аператараў мабільнай сувязі, якія будуць прадастаўляць магчымасць грамадзянам праз СМС адпраўляць сродкі ў падтрымку ўкраінскай арміі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках