30 красавiка 2024, aўторак, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: «Сябры» Расеі абыходзяцца ёй у мільярды даляраў

1
The Washington Post: «Сябры» Расеі абыходзяцца ёй у мільярды даляраў

Крым стане яшчэ адным нахлебнікам услед за Беларуссю, Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.

Крэмль, здаецца, паверыў у створаную ім для ўнутранага спажывання казку пра тое, што ўсходнія раёны Украіны - гэта лакаматыў яе эканомікі, а заходнія рэгіёны - нахлебнікі. "Аднак дадзеныя малююць некалькі іншую карціну", - адзначае ў артыкуле, апублікаваным у The Washington Post (пераклад - Inopressa.ru), дырэктар Цэнтра даследаванняў постіндустрыяльнага грамадства Уладзіслаў Іназемцаў.

Паводле звестак украінскага ўрада, у 2013 годзе на долю ўсходняй Данецкай вобласці прыпадала 12,4% ВУП краіны. У той жа час доля адразу пяці заходніх абласцей (Закарпацкай, Івана-Франкоўскай, Валынскай, Цярнопальскай і Львоўскай) складала толькі 12,1%. Аднак Данецк пры гэтым атрымаў 31% ад датацый, размеркаваных урадам паміж рэгіёнамі. Акрамя таго, у мінулым годзе данецкім прадпрыемствам пакрылі 129% ад выплачанага імі ПДВ.

Эканаміст таксама паказвае на тое, што ў 2013 годзе датацыі Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей складалі 14% ад ВУП Украіны, а бюджэт Крыма на 63% залежаў ад субсідый цэнтральнага ўрада.

Як адзначае Іназемцаў, усе "сябры" Расеі патрабуюць на сваё ўтрыманне немалых сродкаў. Беларусь штогод атрымлівае каля 7 млрд даляраў у выглядзе субсідый на энерганосьбіты і 2 млрд даляраў у выглядзе крэдытаў і грантаў. Малюсенькія дзяржавы-сатэліты Абхазія і Паўднёвая Асеція атрымалі 1,8 млрд даляраў прамых інвестыцый і 800 млн даляраў "прыватных" інвестыцый ад расейскіх дзяржкампаній. "Дадайце да гэтага ўсходнія правінцыі Украіны і саюзныя сярэднеазіяцкія дзяржавы - і Расея можа быць вымушаная штогод выплачваць па 12 млрд даляраў субсідый", - звяртае ўвагу аўтар артыкула.

Як бы дзёрзка гэта ні гучала, але еўрапейская Украіна без Крыма з эканамічнага пункту гледжання будзе лепш Украіны ў бягучых межах, якая разрываецца паміж Еўропай і Расеяй, упэўнены Іназемцаў: "Прэтэндуючы на Усходнюю Украіну, Расея змагаецца за фінансава незаможныя эканомікі, якія нагадваюць яе ўласную. Нават калі частка Украіны прагаласуе за ўваходжанне ў Расею, прайграюць ад гэтага яе жыхары і расейцы, а не ўкраінскі народ".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках