30 красавiка 2024, aўторак, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія фермеры заблакавалі дарогу ў Беларусь

14
Польскія фермеры заблакавалі дарогу ў Беларусь

Некалькі трактароў блакуюць дарогу на памежным пераходзе ў Тэрэспалі.

Блакада з'яўляецца формай пратэсту, падставай для якога стала абмежаванне продажу свініны з-за двух выпадкаў выяўлення афрыканскай чумы свіней, паведамляе PAP (пераклад - charter97.org).

Дарога перакрытая прыкладна ў 20 кіламетрах ад памежнага пераходу Тэрэспаль-Берасце. У сувязі з гэтым фуры стаяць у корку.

- Пратэстоўцы кожныя 10 хвілін прапускаюць па некалькі грузавікоў, - сказаў прэс-сакратар аддзела паліцыі ў Белай Падлясцы Яраслаў Яніцкі.

Легкавыя аўтамабілі аб'язджаюць блакаду па мясцовых дарогах каля мястэчка Залессе.

Пасля таго, як у лютым у Польшчы былі выяўленыя два выпадкі АЧС у мёртвых кабаноў непадалёк ад мяжы з Беларуссю, попыт на свініну знізіўся, а закупачныя кошты на яе ўпалі нават на некалькі дзясяткаў адсоткаў. Акрамя таго, мяса з буферных зон не можа экспартавацца.

У сувязі з адсутнасцю мер для пераадолення наступстваў эпідэміі міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Станіслаў Калемба ўчора падаў у адстаўку.

Фота: PAP/Wojciech Pacewicz

Фота: PAP/Wojciech Pacewicz

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках