29 красавiка 2024, панядзелак, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шандаровіч высмеяў «дзеячаў культуры», якія напісалі Пуціну

82
Шандаровіч высмеяў «дзеячаў культуры», якія напісалі Пуціну

Вядомы публіцыст звярнуўся да аўтараў скандальнага паслання ў падтрымку акупацыі Крыму.

Гэты тэкст Віктара Шэндэровіча быў апублікаваны «Штотыднёвыя часопісам» за некалькі гадзін да блакавання рэсурсу паводле запыту Генпракуратуры Расеі. Прыводзім яго цалкам:

- Дарагія дзеячы культуры, «падпісанты» ліста ў падтрымку пазіцыі Пуціна ва Украіне і Крыме! Звяртаюся да тых з вас, хто ўмее чытаць.

Пачытайце, калі ласка, уважліва тэкст, які вы падпісалі, - і вы самі здзівіцеся, вось вам маё слова.

Ну, давайце павольна, разам.

«У дні, калі вырашаецца лёс Крыму і нашых суайчыннікаў, дзеячы культуры Расеі не могуць быць абыякавымі назіральнікамі з халодным сэрцам».

У апошнім абароце назіраецца прыкрая таўталогія, але гаворка не пра стыль - пра сэнс. Ваша гарачае сэрца - гэта выдатна, цяпер уключаем галаву.

Хто гэтыя загадкавыя «нашы суайчыннікі», чый лёс вырашаецца ў гэтыя дні? Каго вы мелі на ўвазе? Жыхароў Севастопаля і Еўпаторыі? Але яны грамадзяне іншай дзяржавы. Яны гавораць на расейскай мове? Дай ім бог, але гэта не мае ніякага дачынення да тэрміна. Інакш у катэгорыю «суайчыннікі» трэба будзе ўпісаць мільёны людзей ад Сіднэя да Лондана - і выкінуць з гэтай катэгорыі мільёны грамадзян РФ ад Якуціі да Інгушэціі. Каго абараняем?

А яшчэ ў Крыме ёсць крымскія татары - нашчадкі тых, хто цудам выжыў пасля «нашай агульнай гісторыі»...Да якой катэгорыі аднясем іх? І дарэчы, аб «агульнай гісторыі»: у Турцыі таксама ёсць крымскія ўспаміны на гэты конт. У Нямеччыне ёсць аналагічныя ўспаміны пра Усходнюю Прусію, у Японіі - аб выспах Курыльскай грады...Калі моцна паперабіраць, успаміны з'явяцца ў Манголіі, да самага Казельска.

Вы настойваеце на тым, што «агульная гісторыя», - нагода для інтэрвенцыі? Вы так упэўненыя ў гэтым, дарагія дзеячы культуры? Ці вы ўпэўненыя, што «права моцнага» заўсёды будзе на баку Расеі? Ну-ну.

Цяпер наконт агульных «фундаментальных каштоўнасцяў». Асобнае дзякуй за корань, адсылае да фундаменталізму (хто мае нервы, дык здрыганецца), але каштоўнасці - калі мы гаворым не пра ювелірную справу, а пра этыку - належаць асобнаму чалавеку, і толькі яму. Людзі навобмацак, метадам персанальнага падбору, знаходзяць сабе блізкіх па духу; тут няма і не можа быць ніякага тэрытарыяльнага агульнага назоўніка, ні для дзяржавы, ні для лесвічнай клеткі.

Нават у вас, падпісантаў гэтага дзіўнага лісты, «фундаментальныя каштоўнасці» вельмі і вельмі розныя. Вы за адным сталом зберацеся - задавіцеся ад узаемнай тугі і нянавісці. А як ні ў чым не бывала пішаце ерась аб агульных «каштоўнасцях» ажно з усімі жыхарамі Крыму. Дурнавата.

Ідзем далей - і даходзім да «агульнасці нашых культур». Гэта ўвогуле загадка, бо да гэтага часу слова «Украіна» ў вашым лісце нават не было згадана. Гаворка ідзе пра нейкую асобную «крымскую» культуру? Ці ўсё ж такі аб агульнасці расейскай і ўкраінскай культур? Тады спрэчкі няма. Толькі як раз пасля падтрыманай вамі інтэрвенцыі гэтай супольнасці прыкметна зменшыцца.

Мова акупантаў не ў пашане ў тых, хто трапіў пад інтэрвенцыю, і хоць Украіна не Прыбалтыка, вы ў самы бліжэйшы час пераканайцеся ў гэтым лішні раз. Расейская мова будзе цяпер асацыявацца не з Чэхавым у Ялце і не з Валошыным у Кактэбелі, не з расейскімі класікамі, выхадцамі Украіны, а з Астанкінскай хлуснёй і мярзотаю, з крымінальнымі «цітушкамі», з прэзідэнтам Пуціным і ваенізаваным Шайгу.

Гэта і ёсць «трывалая будучыня» ў дачыненнях нашых культур - ва ўсякім разе, іх бліжэйшая будучыня, да таго часу, пакуль Расея не спыніць інтэрвенцыю і падтрымку сепаратызму і не папросіць прабачэння за тых, хто, ад яе імя, гэта рабіў.

Ну і, нарэшце, апошні абзац вашага цудоўнага ліста, у якім вы «цвёрда заяўляеце» «аб падтрымцы пазіцыі прэзідэнта Расейскай Федэрацыі ва Украіне і Крыме».

На жаль, на гэтым цікавым месцы ліст сканчаецца, і нам застаецца толькі гадаць: у чым, па-вашаму, складаецца гэтая пазіцыя? Бо сам прэзідэнт Расейскай Федэрацыі сваю пазіцыю пазначыў мыканнем.

Ён нагаварыў уніклівых двухсэнсоўнасцяў аб ці то прызнанні, ці то непрызнанні Украіны як дзяржавы, ён заявіў аб праве Расеі ажыццяўляць уварванне на суверэнную тэрыторыю - і тут жа, не міргнуўшы вокам, адрокся ад расейскіх вайскоўцаў, якіх паслаў на інтэрвенцыю без апазнавальных знакаў.

Калі гэта «пазіцыя», то я Ульяна Лапаткіна.

У мяне была надзея, што хоць бы вы, наваліўшыся сваім славутым калектыўным мозгам, сфармулюеце што-небудзь выразнае, але на жаль: вы проста, з усяго размаху, з усёй цвёрдасцю ў чарговы раз уляпаліся ў тое, што вам даслалі са Старой плошчы.

Справа няхітрая і не новая.

Чаго толькі вы не падтрымлівалі, дзеячы культуры. У выніку склалася і ваша рэпутацыя - якую вы сёння зноў падтрымалі.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках