30 красавiка 2024, aўторак, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Львоў і Кракаў прэтэндуюць на Алімпіяду 2022

2
Львоў і Кракаў прэтэндуюць на Алімпіяду 2022

Усяго на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 прэтэндуюць пяць гарадоў.

Афіцыйны сайт Міжнароднага алімпійскага камітэту абвясціў аб завяршэнні першай фазы вызначэння кандыдатаў. У тэрмін дакументы, неабходныя для ўдзелу ў гонцы за права прыняць гэтыя спаборніцтвы, даслалі пяць гарадоў. Дакументы ўтрымліваюць агульнае бачанне правядзення горадам Гульняў, іх канцэпцыю і аснову для першапачатковага тэхнічнага аналізу заявак, піша «Карэспандэнт».

У барацьбе за права прыняць у сябе Гульні-2022 сыдуцца Кракаў (Польшча), Осла (Нарвегія), Алма-Аты(Казахстан), Львоў (Украіна) і Пекін (Кітай).

На наступным этапе спецыяльная рабочая група вывучыць пададзеныя дакументы і на выканкаме МАК 7 - 9 ліпеня будзе пастаноўлена аб тым, якія гарады афіцыйна зацвердзяць у якасці гарадоў-кандыдатаў для правядзення зімовай Алімпіяды.

Канчатковую пастанову аб тым, дзе адбудуцца Гульні-022, МАК прыме на сесіі ў Куала-Лумпуры 31 ліпеня 2015.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках