30 красавiка 2024, aўторак, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманаму за штурм тэлецэнтра ў Вільні расейцу пагражае пажыццёвы тэрмін

23
Затрыманаму за штурм тэлецэнтра ў Вільні расейцу пагражае пажыццёвы тэрмін

Віленскі ўчастковы суд у пятніцу прыняў пастанову арыштаваць на два месяцы грамадзяніна Расеі Юрыя Мела.

Ён праходзіць падазраваным у справе аб спробе штурму савецкімі вайскоўцамі ў ноч на 13 студзені 1991 года тэлевежы ў Вільні, паведамляе Інтэрфакс.

Са слоў пракурора Гінтаўтаса Пашкявічуса, 46-гадовы Мел, які праходзіў тады службу ў Вільні, знаходзіўся ў адным з танкаў падчас штурму Віленскай тэлевежы. Паводле звестак следства, Мел зрабіў тры стрэлы. Адвакат расейца пацвердзіў, што ў 1991 годзе той праходзіў службу ў Вільні і што ён удзельнічаў у студзеньскіх падзеях. Аднак юрыст не ведае, ці страляў ягоны падабаронны 13 студзеня 1991 года.

Генпракуратура выставіла расейцу абвінавачванне ў злачынствах супраць чалавечнасці і вайсковых злачынствах. Паводле гэтых артыкулаў Мел можа атрымаць пажыццёвы тэрмін.

Мел, які з'яўляецца жыхаром Калінінградскай вобласці, быў затрыманы ў сераду ўвечары на памежным кантрольна-прапускным пункце ў Панямуне на мяжы з Калінінградскай вобласцю. Санкцыя на яго затрыманне была выдадзеная завочна яшчэ ў 2013 годзе.

Пры спробе штурму савецкімі вайскоўцамі ў ноч на 13 студзень 1991 г. тэлевежы ў Вільні і будынка тэлевізійнага камітэта загінулі 14 чалавек, сотні атрымалі раны. У дасудовым расследаванні падазраванымі ў штурме прызнаныя 79 грамадзян Расеі, Украіны і Беларусі. На іх арышт выдадзены еўрапейскі ордэр.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках