30 красавiка 2024, aўторак, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fitch: Еўропа падрыхтавалася да зрыву паставак расейскага газу

4
Fitch: Еўропа падрыхтавалася да зрыву паставак расейскага газу

Фінансавыя страты для еўрапейскіх кампаній будуць мінімальнымі.

Еўрапейскія энэргакампаніі на сённяшні дзень падрыхтаваныя да магчымых зрываў паставак расейскага газу праз тэрыторыю Украіны лепш, чым гэта было ў студзені 2009 года, калі Расея часова спыніла транзіт газу праз Украіну.

Пра гэта паведамляе міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings, піша УНІАН.

Агенцтва адзначае, што паляпшэнне ўмоў для Еўропы пасля падзей 2009 года ў першую чаргу звязанае з запускам абыходнага газаправода "Паўночная плынь", што прывяло да значнага зніжэння аб'ёмаў паставак газу праз тэрыторыю Украіны, а таксама з мадэрнізацыяй самой газатранспартнай сістэмы Еўропы і скарачэннем аб'ёмаў спажывання газу на цеплавых электрастанцыях.

Акрамя таго, агенцтва паведамляе, што попыт на гэты від паліва ў Еўропе скараціўся ў параўнанні з 2009 годам. Таксама зніжэнне спажывання газу ў Еўропе, на думку агенцтва, спрыяе павелічэнню выпрацоўкі электраэнэргіі з аднаўляльных крыніц і параўнальна танны вугаль.

Агенцтва адзначае, што фінансавыя страты для еўрапейскіх кампаній у выпадку збою ў пастаўках паліва, хутчэй за ўсё, будуць мінімальнымі і будуць мець часовы характар, што будзе расцэнена як форс-мажорная акалічнасць, а такім чынам, не прывядзе да штрафных санкцый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках