30 красавiка 2024, aўторак, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША разгледзіць вылучэнне Украіне яшчэ $600 мільёнаў

Кангрэс ЗША разгледзіць вылучэнне Украіне яшчэ $600 мільёнаў

ЗША могуць выдзеліць Украіне дадатковую дапамогу ў суме 600 мільёнаў даляраў.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Арсеній Яцэнюк, паведамляе прэс-служба ўрада.

Пытанне аб павелічэнні дапамогі Украіне будзе разгледжанае амерыканскім Кангрэсам. Таксама паводле вынікаў перамоваў прэм'ер-міністра з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам дасягнутая дамоўленасць аб пашырэнні супрацоўніцтва дзвюх краін, піша gazeta.ua.

"Пачнецца шэраг палітычных і эканамічных кансультацый. Будзе створаная інвестыцыйная рада, праведзеныя супольныя пасяджэнні ўкраінскага і амерыканскага бізнэсу, ва Украіну прыбудуць прадстаўнікі міністэрства гандлю ЗША, каб узмацніць рэжым двухбаковага гандлю і павялічыць аб'ёмы нашай эканамічнай узаемадапамогі", - паведаміў Яцэнюк.

Таксама, як адзначыў прэм'ер-міністр, удвая будуць павялічаны аб'ёмы праграмы абмену імя Фулбрайта для ўкраінскіх студэнтаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках