29 красавiка 2024, панядзелак, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры ўзламалі ўрадавыя сайты РФ

12
Хакеры ўзламалі ўрадавыя сайты РФ

У Мінкамсувязі РФ паведамілі, што ў дачыненні да расейскіх тэлевізійных касмічных спадарожнікаў зарэгістраваная спроба прымянення сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

У прыватнасці, як паведамляе ІТАР-ТАСС, нападу падпаў афіцыйны сайт прэзідэнта РФ.

Прэс-служба Крамля пацвердзіла, што парушэнні ў працы рэсурсу былі звязаныя з дзейнасцю хакераў, адзначыўшы, што за ўвесь час працы рэсурсу гэта найбольш магутная спроба дэстабілізаваць яго працу.

Крыніца ў Крамлі паведаміла, што ў адміністрацыі прэзідэнта не звязваюць DDoS-напад на сайт кіраўніка дзяржавы з падзеямі ва Украіне.

З перабоямі працаваў сайт МЗС РФ. «Не выключана, што гэта можа быць звязана з хакерскімі атакамі», - удакладнілі ў міністэрстве.

Некаторы час таксама быў недаступны сайт Цэнтрабанка Расеі.

Раней, у чацвер, DDoS-нападу падпаў сайт Першага канала. Паводле некаторых дадзеных, партал магла атакаваць хакерская групоўка Anonymous Caucasus. У блогу групоўкі ў Twitter з'явіўся запіс, што сайт тэлеканала выведзены з ладу.

Гэтая ж групоўка публікавала дадзеныя аб нападах на сайты ўрада Сірыі і інтэрнэт-выданні Lifenews.ru.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках