29 красавiка 2024, панядзелак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброены расеец спрабаваў трапіць ва Украіну праз Беларусь

22
Узброены расеец спрабаваў трапіць ва Украіну праз Беларусь

Узброенага грамадзяніна Расеі затрымалі ўкраінскія памежнікі ў пункце пропуску «Выступовічы».

Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

У салоне аўтамабіля УАЗ, на якім ехаў расеец, былі знойдзеныя пісталет ТТ і патроны да яго. Зараз праваахоўныя органы высвятляюць, з якой мэтай мужчына ўвозіў зброю. Расеец заехаў ва Украіну з тэрыторыі Ельскага раёна Гомельскай вобласці.

Памежная служба Украіны ўзмацніла кантроль на межах з Расеяй, Беларуссю і Малдовай пасля з'яўлення першых паведамленняў аб правакатарах, якія спрабуюць патрапіць у краіну пад выглядам «турыстаў» і правакуюць беспарадкі ва ўсходніх абласцях. Колькасць грамадзян Расеі, якіх не ўпусцілі ва Украіну з-за няздольнасці выразна растлумачыць мэты паездкі, складае ўжо некалькі тысяч чалавек. Нягледзячы на прынятыя меры, шматлікім правакатарам атрымоўваецца перасекчы мяжу.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках