29 красавiка 2024, панядзелак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Шаўкоўскі: Усе мае сябры былі на Майдане

4
Аляксандр Шаўкоўскі: Усе мае сябры былі на Майдане

Брамнік кіеўскага «Дынама» Аляксандр Шаўкоўскі распавёў, чаму перастаў глядзець расейскія тэлеканалы.

«Амаль усе мае сябры былі на Майдане. Так што інфармацыю я часта атрымліваў не толькі з тэлевізара, але і ад іх саміх. А ў нас на зборах у Гішпаніі былі каналы і ўкраінскія, і расейскія - і я глядзеў амаль усе навіны, якія толькі былі. Карціна там была супрацьлеглая - так што мне даводзілася ў сваіх знаёмых у Кіеве даведвацца, што там сапраўды адбываецца. І калі я зразумеў, наважыў наогул расейскія каналы не глядзець. Тое, што яны паказвалі, то, як яны скажалі факты, - гэта было поўнае трызненне.

Асабліва непрыемна было слухаць Кісялёва. Я ж з ім неаднаразова бачыўся калісьці - ён аднаўляўся ў нас на базе ў Конча-Заспе. Гэта даўно было. Ён, здаецца, курс рэабілітацыі праходзіў пасля нейкай аперацыі. І слухаць яго цяпер было проста...Я вось зараз з цяжкасцю падбіраю слова больш мяккае. Жах, скажам так. Увогуле, расейскія каналы я проста перастаў глядзець, каб лішні раз не заводзіцца», - сказаў Аляксандр Шаўкоўскі.

Футбаліст запрасіў расейцаў прыехаць ва Украіну і на свае вочы паглядзець на тое, што адбываецца ў краіне, піша «Карэспандэнт».

«У Кіеве паняцці бандэраўцаў, фашыстаў, нацыстаў не існуе. Прыязджайце ў наш горад - я гатовы купіць білет каму заўгодна. Прайдзіцеся, паглядзіце і ацэніце самі сітуацыю.

А праблемы ўсюды ёсць - і ў нас, і ў вас. Расея - самая багатая краіна свету па прыродных рэсурсаў, але знаходзіцца на нейкім сотым з нечым месцы паводле якасці жыцця, адна з самых высокіх смяротнасць, узровень злачыннасці, самагубстваў. Ёсць над чым працаваць, увогуле. Калі б Расея ва ўсім была на першых месцах, тады можна было б пра нешта казаць. А так, атрымліваецца, «мы асвойваем космас і займаемся нанатэхналогіямі», але не можам забяспечыць дабрабыт жыхароў сваёй краіны.

Ёсць такі добры фільм «Дом», паглядзіце. Ён пра будучыню Зямлі - што будзе з намі, калі прыродныя рэсурсы скончацца. Гэта ж галоўны складнік расейскага бюджэту», - сказаў Шаўкоўскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках