29 красавiка 2024, панядзелак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: хунвэйбіны ў Маскве

60

Акцыя ў падтрымку дзеянняў Пуціна, якая прайшла сёння ў расейскай сталіцы, не пакідала адчування «дэжавю».

У гэтым можна пераканацца, параўнаўшы фатаграфіі з яе са здымкамі, зробленымі ў 60-х гадах у камуністычным Кітаі, на якіх выявы атрадаў хунвейбінаў - «чырвоных ахоўнікаў» - членаў масавай праўладнай арганізацыі, галоўнай мэтай якой быў тэрор супраць апанентаў Мао Цзэдуна.

Пекін, 1966

Фото: Reuters
Фото: Reuters

Масква, 2014

Пракрамлёўскі «Марш братэрства і грамадзянскага супраціву» адбыўся сёння ў расейскай сталіцы. Яго ўдзельнікі, многія з якіх прадстаўлялі розныя прапуцінскія арганізацыі, выказалі падтрымку акупацыі Крыму. Сярод іх і былі заўважаныя дзясяткі маладых людзей у аднолькавай вопратцы, якія строем прайшлі па вуліцах Масквы.

Адначасова ў расейскай сталіцы адбыўся «Марш міру і свабоды». 50 тысяч удзельнікаў акцыі пратэставалі супраць уварвання Пуціна ва Украіну.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках