29 красавiка 2024, панядзелак, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчука затрымалі за плакат «Пуцінская Расея, ты страціла розум»

6
Гамельчука затрымалі за плакат «Пуцінская Расея, ты страціла розум»

Актывіста АГП даставілі ў аддзяленне міліцыі.

Каля гандлёвага дома «Рэчыцкі» ў Гомелі 15 сакавіка адбыўся пікет сяброў Аб'яднанай грамадзянскай партыі з удзелам яе лідара Анатоля Лябедзькі. Кіраўнік партыі раздаваў мінакам друкаваную прадукцыю аб будучых выбарах у мясцовыя саветы, а чальцы Гомельскай абласной арганізацыі АГП трымалі плакаты «Патрабуем сумленных выбараў», «23 сакавіка - чарговыя не выбары», «Вярніце выбары», паведамляе БелаПАН.

Адзін з удзельнікаў пікету, Уладзімір Шыцікаў, трымаў плакаты «Пуцінская Расея, ты сышла з розуму» і «Бляск рэзідэнцый не ратуе дыктатара». Неўзабаве да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі, якія назіралі за правядзеннем пікету. Міліцыянты папярэдзілі актывіста аб тым, што ён не мае права трымаць плакаты, якія не датычацца выбарчай тэматыкі. Аднак Шыцікаў адмовіўся прыбраць плакаты і працягнуў стаяць з імі да канца пікету, які доўжыўся амаль гадзіну. Пасля яго завяршэння міліцыянты затрымалі актывіста і даставілі ў апорны пункт.

Некалькі дзясяткаў мінакоў пагадзіліся ўзяць друкаваную прадукцыю, якую раздаваў Лябедзька. Усё, што адбываецца на пікеце, здымалі невядомыя людзі ў цывільным.

Пасля завяршэння пікету сябры АГП накіраваліся ў школу №2, дзе запланавана сустрэча з выбаршчыкамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках