4 траўня 2024, Субота, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз не прызнае вынікаў «рэферэндуму» ў Крыме

15
Еўразвяз не прызнае вынікаў «рэферэндуму» ў Крыме

А тыя еўрапейскія эксперты», якія могуць яго ўхваліць, не прадстаўляюць ЕЗ.

Еўрапейскі звяз не прызнае вынікаў рэферэндуму, які праходзіць сёння ў Крыме. Пра гэта гаворыцца на старонцы ЕЗ ва Украіне ў Facebook.

«Еўрапейскі звяз не збіраецца прызнаваць вынікаў «рэферэндуму», які пройдзе сёння ў Крыме. Гэты «рэферэндум» з'яўляецца неканстытуцыйным, таму на гэтым незаконным акце няма ніякіх назіральнікаў ЕЗ. Грамадзяне ЕЗ, якія ў гэтыя дні знаходзяцца ў Крыме і, якія могуць каментаваць «рэферэндум» - не маюць дачынення да Еўрапейскага звязу», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, а 8:00 паводле кіеўскага часу на тэрыторыі Крыму пачаўся «рэферэндум», на які вынесеныя два пытанні і абодва не прадугледжваюць захавання цяперашняга статусу Аўтаномнай рэспублікі Крым.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках