4 траўня 2024, Субота, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казакі спрабуюць прымусіць украінскіх вайскоўцаў пайсці на «рэферэндум»

50
Казакі спрабуюць прымусіць украінскіх вайскоўцаў пайсці на «рэферэндум»

Асабісты склад Дзяржаўнага навукова-даследчага цэнтра УС Украіны, які дыслакуецца ў пгт. Прыморскім, не прапускаюць на працу казакі.

Пра гэта паведамляе кіраўнік крымскага медыя-цэнтра Мінабароны Уладзіслаў Селязнёў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Матывуюць свае дзеянні тым, што ў першую чаргу ўкраінскія вайскоўцы павінны прыйсці на выбарчыя ўчасткі, а толькі затым прыбыць на службу. Напярэдадні персанал арганізацыі пастанавіў не браць удзел у рэферэндуме», - напісаў Селязнёў.

Нагадаем, а 8:00 паводле кіеўскага часу на тэрыторыі Крыму пачаўся «рэферэндум», на які вынесеныя два пытанні і абодва не прадугледжваюць захавання цяперашняга статусу Аўтаномнай рэспублікі Крым.

Правядзенне «рэферэндуму» не прызнаюць ні ўкраінскія ўлады, ні сусветная грамадскасць, за выключэннем Расеі, Сірыі, Венесуэлы і КНДР.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках