4 траўня 2024, Субота, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бахчысараі «рэферэндум» не адбыўся

14
У Бахчысараі «рэферэндум» не адбыўся

Старшыня Бахчысарайскі раённай дзяржаўнай адміністрацыі патлумачыў гэта тым, што тут не змаглі сфармаваць выбарчыя камісіі.

У масівах кампактнага пражывання крымскіх татараў у Бахчысарайскім раёне не стварылі выбарчыя ўчасткі для правядзення рэферэндуму, паведаміў старшыня Бахчысарайскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі Ільмі Умераў, паведамляе радыё «Свабода».

Чыноўнік патлумачыў гэта тым, што выбарчыя камісіі не змаглі сфармаваць.

Раней Умераў заклікаў жыхароў Бахчысарая не паддавацца на правакацыі, заставацца талерантнымі і мудрымі і не ўдзельнічаць у рэферэндуме. Таксама ён заклікаў кіраўнікоў і спецыялістаў органаў выканаўчай улады і органаў мясцовага самакіравання «не выконваць злачынныя загады».

Учора ў звароце Меджліс крымска-татарскага народа катэгарычна адхіліў усялякія спробы вызначыць будучыню Крыму без свабоднага волевыяўлення крымска-татарскага народа - карэннага народа Крыму.

Таксама крымскія татары заклікалі Вярхоўную Раду і іншыя вышэйшыя органы дзяржаўнай улады Украіны неадкладна і сумесна з міжнароднымі арганізацыямі (ААН, АБСЕ, Рада Еўропы, Еўрапейскі Звяз) забяспечыць свабоднае волевыяўленне на ажыццяўленне крымска-татарскім народам неад'емнага права на самавызначэнне на сваёй гістарычнай тэрыторыі - Крыме.

Фота: segodnya.ua

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках