4 траўня 2024, Субота, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меджліс папрасіў аб дапамозе Арганізацыю Ісламскага Супрацоўніцтва

18
Меджліс папрасіў аб дапамозе Арганізацыю Ісламскага Супрацоўніцтва

Меджліс крымска-татарскага народа звярнуўся да Арганізацыі Ісламскага Супрацоўніцтва з просьбай дапамагчы знайсці шляхі мірнага развязання крымскага канфлікту.

Аўтары дакумента канстатуюць, што крымскія татары, у дачыненні да якіх камуністычны рэжым СССР у сярэдзіне ХХ стагоддзя здзейсніў генацыд, рызыкуюць перажыць новую трагедыю.

Поўны тэкст звароту Меджліса крымска-татарскага народа:

Падзеі, якія развіваюцца ва Украіне, у прыватнасці ў Крыме, пагражаюць перарасці ў глабальную гуманітарную катастрофу для яго больш чым двухмільённага насельніцтва - расейцаў, украінцаў, і асабліва крымска-татарскага народа, традыцыйнай рэлігіяй якога з'яўляецца Іслам.

27 лютага 2014 года безадказнымі палітыкамі ў Крыме быў пачаты дзяржаўны пераварот. Адначасова пачаўся ўвод войскаў Расейскай Федэрацыі ў Крым, які з'яўляецца часткай тэрыторыі суверэннай Украіны, колькасць якіх паводле стану на 12 сакавіка перавысіла 30 тысяч чалавек. Яны блакавалі ўсе вайсковыя гарнізоны ўкраінскай арміі ў Крыме, занялі аэрапорты, адміністрацыйныя будынкі, перакрылі ўезды і выезды з Крыму.

Асаблівую трывогу ў шматнацыянальнага насельніцтва Крыму выклікаюць шматлікія парамілітарныя фарміраванні, як мясцовыя, так і тыя, што масава ўводзяцца разам з войскамі Расейскай Федэрацыі. У той жа час усе мірнае насельніцтва крымскай паўвыспы застаецца бяззбройным.

Такое развіццё падзей пагражае ўзнікненнем міжканфесійнага канфлікту, галоўнай ахвярай якога стане нешматлікі мусульманскі, карэнны народ Крыму - крымскія татары.

Сітуацыя пагаршаецца тым, што абмяжоўваецца ўезд у Крым дыпламатаў замежных дзяржаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, вайсковых назіральнікаў ад АБСЕ.

Аб вельмі трывожнай сітуацыі сведчыць нядаўні прымус спецыяльнага пасланніка Генеральнага сакратара ААН спадара Роберта Сэра пакінуць межы Крыму.

Паважаны спадар Генеральны сакратар!

Сёння ўвесь цывілізаваны свет знаходзіцца ў чаканні ўзрушэнняў, якія могуць адбыцца ў выніку далейшага пагаршэння крызісу ў Крыме і супрацьпраўнай змены тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

У стане трывогі за жыццё сваіх дзяцей, родных і блізкіх знаходзіцца ўсё шматнацыянальнае насельніцтва Крыму. У любы момант можа здарыцца непапраўнае.

Паважаны спадар Генеральны сакратар!

Крымскія татары, у дачыненні да якіх камуністычны рэжым СССР у сярэдзіне ХХ стагоддзя здзейсніў генацыд, рызыкуюць перажыць новую трагедыю.

Просім Вас выкарыстоўваць аўтарытэт і ўплыў Арганізацыі Ісламскага Супрацоўніцтва для пошуку шляхоў мірнага развязання крызісу.

Заклікаем Вас быць рашучымі ў імя міру і справядлівасці, у імя захавання жыцця сотняў тысяч людзей, якія жывуць у Крыме.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках