4 траўня 2024, Субота, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска заняла другое месца на этапе міжнароднай велагонкі ў Сальвадоры

1
Беларуска заняла другое месца на этапе міжнароднай велагонкі ў Сальвадоры

Алёна Амелюсік працягвае дэманстраваць высокія вынікі на шматдзённай велагонцы «Вуэльта Сальвадор».

Выступаючы на 4-м яе этапе, яна паўтарыла сваё дасягненне трэцяга спаборніцкага дня і зноў фінішавала другой, паведамляе БелТА.

На 50-кіламетровай дыстанцыі Алёна Амелюсік саступіла 2 хв. 49 сек. пераможцы амерыканцы Марэ Эбат. Прадстаўніца ЗША, якая з'яўляецца дзеючай чэмпіёнкай супервелашматдзёнкі «Джыра д'Італія-2013», усіх апярэдзіла, паказаўшы вынік у 1 гадзіну 26 хв. 47 сек. Гэты поспех стаў для Эбат першым падчас «Вуэльта Сальвадор» на асобных этапах, але дазволіў узначаліць агульны залік спаборніцтваў (9 гадзін 45 хв. 15 сек.). Алёна Амелюсік захавала за сабой другую пазіцыю ў генеральнай класіфікацыі (+2 хв. 18 сек.), А вось ранейшая лідарка і адна з галоўных прэтэндэнтак на перамогу ў гонцы расеянка Вольга Забялінская перамясцілася на 3-е месца (+2 хв. 54 сек.). На фінішы 4-га этапу яна была толькі 5-й, прайграўшы лідарцы больш за тры з паловай хвіліны. Беларуска ж здолела адстаяць сваё першынство ў горным заліку.

Прычынай многіх нечаканых вынікаў у перадапошні дзень спаборніцтваў стаў складаны рэльеф трасы, па якой арганізатары праклалі маршрут гоншчыц.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках