4 траўня 2024, Субота, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі палітолаг: Кітай забярэ Далёкі Усход паводле «крымскага сцэнару»

36
Украінскі палітолаг: Кітай забярэ Далёкі Усход паводле «крымскага сцэнару»

Расея не зможа захаваць сябе ў цяперашнім выглядзе ўжо ў бліжэйшыя 5 гадоў.

Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» вядомы ўкраінскі палітолаг Тарас Беразавец.

«Немагчымасць выплаты даніны (будзем называць рэчы сваімі імёнамі) нацыянальным рэспублікам ужо бліжэйшым часам падарве іх ілюзорны свет. Нагадаю, утрыманне Крыму будзе каштаваць РФ 2-3% ВУП усёй Расеі. На гэтым фоне незадаволенасць Чачні, Дагестана і астатніх пакрыўджаных вырасце да памераў непрыстойнасці», - мяркуе Беразавец.

Эксперт мяркуе, што Пуцін наўмысна паскорыў «выгнанне» Расеі з G-8.

«Унутраная мабілізацыя патрэбна была Пуціну як паветра праз немагчымасць захавання Расеяй статусу вялікай дзяржавы. Думаю, што Пуцін наўмысна паскорыў выгнанне РФ з G-8, бо яна аб'ектыўна выпала б адтуль сама, прапусціўшы ў клуб звышдзяржаў Кітай. А КНР могуць туды прыняць праз яе «правільную» пазіцыю ва ўкраінскім пытанні», - мяркуе палітолаг.

Беразавец упэўнены, што Кітай можа дзейнічаць паводле «крымскага сцэнару».

«Ганарысты Кітай, колькасць грамадзян якога на Далёкім Усходзе ўжо перавысіла 2 млн, хутка пачне дзейнічаць паводле крымскага сцэнару, толькі ўжо для «абароны» кітайскамоўнага насельніцтва. І вось тут дапамога Украіны магла б аказацца для Масквы вырашальнай. Але, на жаль, сённяшнімі дзеяннямі Расея для сябе гэтую магчымасць страціла назаўжды», - піша Тарас Беразавец.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках