4 траўня 2024, Субота, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 майданаўцаў узялі пад ахову 420 «беркутаўцаў» у Кіеве

9
30 майданаўцаў узялі пад ахову 420 «беркутаўцаў» у Кіеве

Актывісты Майдана ўдзельнічаюць у ахове аднаго з расфармаваных батальёнаў «Беркута».

Былыя «беркутаўцы» баяцца вяртацца дадому пасля таго, як стралялі ў сваіх суграмадзян. Яны, са слоў актывістаў Майдана, не жадаюць расправы з боку аднавяскоўцаў, піша gazeta.ua.

«Іх расфарміравалі, але праблема ў тым, што яны баяцца ехаць дадому, каб іх суседзі не ўбайдосілі, - кажа Віктар Грыцак. - Вось возьмем - беркутавец аднекуль з сяла, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. Там у яго сям'я. Ён цяпер баіцца ў вёску ехаць. Куды яму ехаць? Ну добра, у Львове «беркутаўцы» сталі перад людзьмі на калені, папрасілі прабачэння. А гэтыя не могуць. Яны да гэтага яшчэ не могуць дайсці. Яшчэ рэч у тым, што ў заходняй Украіне «Беркут» практычна ніякіх дзеянняў не рабіў, нікога не страляў. А тут зусім іншае. Па-іншаму ўсё робяць, па-іншаму ўсё разумеюць».

На бок майданаўцаў пераходзяць адзінкі. З большасцю трэба доўга размаўляць. Адпусціць іх на ўсе чатыры бакі ў самаабароне Майдана не хочуць - каб тыя не далучыліся да акупантаў у Крыме або проста не чынілі беспарадкаў.

«Ведаеце, калі звер небяспечны? Калі ён паранены, - кажа актывіст Майдана. -І цяпер, калі мы іх не будзем ахоўваць, яны стануць небяспечныя. Гэта маладыя хлопцы, яны могуць са зброяй разысціся не толькі па Кіеве, але і па ўсёй Украіне. Не скажу, што «беркутаўцы» свядома нам здаліся. Вымушана. Мы з імі размаўляем. З імі трэба сказаць, патрэбная дыпламатыя. Там такія ж людзі, як мы. Іх падманулі, як і нас падманулі. Яны цяпер гэта ўсё выдатна разумеюць. Толькі мы раней прачнуліся, а яны пазней. Яны думалі, што яны напраўду абараняюць украінскі закон, а высветлілася, што абаранялі проста «сям'ю». Яны гэта цяпер пачынаюць разумець».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках