4 траўня 2024, Субота, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея засяродзіла на мяжы з Украінай больш за 60 тысяч вайскоўцаў

20
Расея засяродзіла на мяжы з Украінай больш за 60 тысяч вайскоўцаў

Мінабароны Украіны не выключае паўтарэння «крымскага сцэнару» на ўсходзе краіны.

У кірунку ўсходніх і паўднёвых абласцей Украіны ідзе стварэнне аператыўна-тактычных груповак войскаў Расеі, агульная колькасць якіх можа складаць больш за 60 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў в.а. міністра абароны Украіны Ігар Цянюх, паведамляе zn.ua.

На пасяджэнні ўрада ў нядзелю міністр паведаміў, што Расея далей нарошчвае вайсковыя групоўкі на тэрыторыі АР Крым з мэтай стварэння спрыяльных умоў легітымізацыі рэферэндуму, які праходзіць у аўтаноміі. Агульная колькасць такіх фармаванняў на тэрыторыі Крыму складае амаль 21,5 тысячы чалавек.

«А ў паўночных, паўночна-ўсходніх і паўднёвых кірунках паблізу мяжы Украіны не выключаем стварэння аператыўна-тактычных груповак войскаў Расеі, дзе працягваюцца правакацыі ва ўсходніх і паўднёвых рэгіёнах Украіны з мэтай стварэння ўмоў для паўтарэння «Крымскага сцэнару» на пазначаных тэрыторыях... Агульная колькасць груповак войскаў РФ у гэтым кірунку можа складаць больш за 60 тысяч чалавек», - паведаміў Цянюх.

У той жа час, в.а. міністра абароны адзначыў, што «наступальныя групоўкі не створаныя».

Раней сёння Цянюх заявіў пра тое, што Украіна і Расея дамовіліся аб замірэнні ў Крыме ды 21 сакавіка.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках