4 траўня 2024, Субота, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская армія рыхтуецца абараняць Данбас ад акупантаў

52

На ўсход Украіны перакідваюць тэхніку і войскі.

Міністэрства абароны Украіны выраўняла суадносіны ўкраінскіх вайскоўцаў да расейскіх войскаў на поўначы і поўдні і прадаўжае ўзмацненне ва ўсходнім кірунку. Пра гэта заявіў в. а. міністра абароны Ігар Ценюх пад час пасяджэння Кабінета міністраў, інфармуе РБК-Украіна.

«На сённяшні дзень узброеныя сілы разгорнутыя ад захаду да поўдня ў пэўныя раёны ў адпаведнасці расейскім фармаванням. На сёння мы выраўнавалі суадносіны ў дачыненні да паўночнага напрамку і ўзмацнілі паўднёвы кірунак. І зараз ідзе ўзмацненне ва ўсходнім кірунку», - заявіў Ценюх.

Уначы з 15 на 16 сакавіка на тэрыторыю чыгуначнага вакзала Арцёмаўска прыбыў склад з баяздольнай тэхнікай на вагонных платформах, 4 БТР і блізу 20 танкаў у поўнай баявой гатоўнасці са слядамі наземнай транспарціроўкі, гусеніцы аблепленыя зямлёй. Пра гэта паведамляе «Громадське телебачення Донеччини».

Фота: hromadske.dn.ua

Са словаў аднаго з работнікаў вакзала, інфармацыя аб далейшым кірунку гэтага складу засакрэчана, але мяркуецца, што ён будзе рухацца ў напрамку растоўскай мяжы. Таксама паведамляецца, што склад прыбыў з Дзебальцэва, дзе яму не дазволілі сысці на зямлю.

Таксама паведамляецца, што на Новаазоўскім КПП усталявалі бетонныя тэтраподы і вырылі яму памерам 2х4м для сустрэчы рускіх акупантаў.

Нагадаем, паводле стану на нядзелю мяжа Украіны з Расейскай Федэрацыяй практычна перакрытая. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў на пасяджэнні Кабінета міністраў 16 сакавіка, паведамляе «Украінская праўда».

Ён падкрэсліў, што асабліва ўзмоцнена ахова мяжы ў Луганскай і Харкаўскай абласцях. «Памежнікі і сілы Нацыянальнай гвардыі не дапускаюць пераходу праз мяжу людзей з сумнеўнымі намерамі. Кожны дзень праз мяжу не дапускаюцца сотні такіх асобаў», - сказаў міністр.

Ён таксама распавёў, што праваахоўныя органы і спецслужбы Украіны ўсталявалі групу прафесійных гастралёраў, якія арганізоўваюць правакацыі ў краіне. У прыватнасці, Авакаў адзначыў, што групу такіх асоб выявілі пры перамяшчэнні з Усходу Украіны ў Адэскую і Мікалаеўскую вобласці, і што гэтая група «з суседняй краіны».

15 Сакавіка в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што «ёсць рэальная небяспека пагрозы ўварвання на тэрыторыю краіны, таму Рада збярэцца ў панядзелак у 10 гадзін раніцы».

Фотa: belvpo.com

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках