4 траўня 2024, Субота, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джемілёў: На «рэферэндум» прыйшло блізу 30% крымчан

13
Мустафа Джемілёў: На «рэферэндум» прыйшло блізу 30% крымчан

На сённяшнім псеўдарэферэндуме ў Крыме не галасавала 99% крымскіх татараў, а агульная яўка не перавышае 30%.

Пра гэта заявіў былы кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа Мустафа Джемілёў, піша Цензор.нет.

«Вось напрыклад я меў гутарку з таварышамі ў Бахчысараі. Так мне сказалі, што там максімум прагаласавалі 30% людзей. Хоць афіцыйна абвяшчаюць аб 64% яўцы. У Белагорскім раёне - там таксама ў межах 30%. Таму, як і хто галасуе на гэтым «рэферэндуме», верагодна, не мае ніякага значэння. Бо афіцыйна паказваюць тую лічбу, якую трэба», - сказаў Джемілёў.

Ён таксама адзначыў, што справа не толькі ў крымскіх татарах і іх байкоце «рэферэндуму».

«Справа ў агульнай яўцы насельніцтва. Прадстаўнікі Меджліса пабывалі на многіх выбарчых участках у Крыме і кажуць, што яўка насельніцтва ў межах 30%. Магчыма дзесьці ў гарадах, дзе больш рускамоўнага насельніцтва, як Керч, яўка і складае да 50%. Аднак гэта сумнеўна. Бо нават тады, калі адбываюцца выбары ў мясцовыя органы ўлады і разгараюцца страсці, то і тады яўка на выбары дзесьці ў межах 52%», - адзначыў палітык.

Акрамя гэтага ён адзначыў, што агульная яўка насельніцтва па Крыме, а тым больш у раёнах, дзе жыве шмат крымскіх татараў, не можа складаць 70%. «Калі байкот рэферэндуму, абвешчаны крымскімі татарамі, - гэта больш за трэць насельніцтва, то казаць пра яўку ў 70% - гэта ўжо смешна. Але прагназаваць нешта заўтра - вельмі цяжка. Пакуль сітуацыя досыць напружаная», - рэзюмаваў Джемілёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках