5 траўня 2024, Нядзеля, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

14 чалавек загінулі ад сурагатнага алкаголю ў расейскім Забайкаллі

41
14 чалавек загінулі ад сурагатнага алкаголю ў расейскім Забайкаллі

Колькасць пацярпелых ад масавага атручвання ў пасёлку Красны Велікан Забайкальскага краю дасягнула 44 чалавек.

14 з іх загінулі, паведамляе ў панядзелак прэс-служба ўрада Забайкальскага краю са спасылкай на дадзеныя краявога Міністэрства аховы здароўя на 7:00 па мясцовым часе (1:00 па Маскве). Па дадзеных рэгіянальнага Міністэрства аховы здароўя, 9 пацярпелых знаходзяцца ў сяле пад наглядам лекараў-рэаніматолагаў, 21 чалавек шпіталізаваны ў краёвую бальніцу ў горадзе Краснакаменску. 13 пацярпелых будуць перавезеныя ў Чыту ў суправаджэнні лекараў, піша NEWSru.com.

Губернатар Забайкальскага краю Канстанцін Ількоўскі, які асабіста працаваў на месцы здарэння, даў даручэнне рэгіянальным органам апекі прыняць тэрміновыя меры для аказання дапамогі дзецям, якія страцілі бацькоў.

Як заявіў журналістам старшыня рэгіянальнай камісіі па надзвычайных сітуацыях Генадзь Чупін, улады распачалі ўсе неабходныя меры - абышлі ўсе дамы для выяўлення пацярпелых, арганізавалі працу таксікалагічнай брыгады санітарнай авіяцыі Цэнтра медыцыны катастроф. На месцы таксама працуюць прадстаўнікі пракуратуры, УМВД і МНС.

Устаноўлена, што спіртавая вадкасць, якой атруціліся ў Красным Велікане, знаходзілася ў чырвоных пластыкавых бутэльках з надпісам "Алень" на этыкетцы. Каля 30 літраў гэтай вадкасці канфіскавана супрацоўнікамі паліцыі ў аднаго з жыхароў вёскі. Затрыманыя два чалавекі.

У нядзелю следчыя Следчага ўпраўлення СК Расеі па Забайкальскім краі затрымалі першага падазраванага - 49-гадовага жыхара пасёлка, перадае ІТАР-ТАСС. Па факце масавай гібелі ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 238 КК РФ (збыт тавараў і прадукцыі, выкананне работ або аказанне паслуг, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух ці больш чалавек).

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках