5 траўня 2024, Нядзеля, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: ЗША павінны цэліцца ў слабое месца Расеі - экспарт нафты

22
Джон Макейн: ЗША павінны цэліцца ў слабое месца Расеі - экспарт нафты

Сенатар Джон Макейн пасля вяртання з Украіны заклікаў да «фундаментальнай пераацэнкі» адносінаў з Пуціным.

Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала CNN, піша Yachoo News.

«Больш ніякіх перазагрузак, ніякіх «Скажыце Уладзіміру, што я буду больш гнуткім». Варта ўспрымаць яго такім, якім ён ёсць», - падкрэсліў амерыканскі палітык.

«Гэта не азначае паўтор Халоднай вайны. Але гэта азначае стаўленне да яго як да чалавека, які верыць у адраджэнне старой Расейскай імперыі», - дадаў Джон Макейн.

На яго думку, Белы дом павінен цэліцца ў слабое месца Расеі - экспарт нафты, піша «Украинская правда».

«Расея - аўтазаправачная станцыя, якая маскіруецца пад краіну. Гэта клептакратыя, карупцыя. Гэта нацыя, эканоміка якой абапіраецца выключна на пастаўкі нафты і газу. Таму эканамічныя санкцыі важныя», - заявіў ён.

Сенатар таксама заклікаў аказаць ваенную дапамогу Украіне.

«Падтрымайце Украіну ў ваенным плане, каб яна па крайняй меры магла сябе абараняць. Аднавіце сістэму супрацьракетнай абароны ў Польшчы і Чэхіі», - заклікаў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках