5 траўня 2024, Нядзеля, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандбалісты расфармаванага «Дынама-Менск» шукаюць новыя каманды

Гандбалісты расфармаванага «Дынама-Менск» шукаюць новыя каманды

Гульцы гандбольнага клуба «Дынама» (Менск) працягваюць знаходзіць новыя каманды.

У шэрагі цяпер ужо былога галоўнага канкурэнта менчукоў у нацыянальным першынстве Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова перайшлі дынамаўцы Дзяніс Рутэнка, Максім Бабічаў і Зміцер Нікуленкаў, а расейскі галкіпер «Дынама» Вадзім Багданаў пераходзіць у польскі клуб «Азот» (Пулавы), перадае БелТА.

Славенскія гандбалісты Ураш Бундала, Давід Міклаўчыч і Борут Мачкоўшэк да канца гэтага сезона будуць выступаць на радзіме за «Цэле». Сербскі галкіпер Дэмітрые Пеянавіч, а таксама славенец Дэян Бомбач і расейскі легіянер Сяргей Шальменка неўзабаве могуць стаць гульцамі катарскіх клубаў.

Знайшлі сабе новыя каманды і маладыя беларускія гандбалісты «Дынама» - Мікіта Вайлупаў мае намер гуляць у менскім СКА, а яго таварыш па маладзёжнай зборнай краіны галкіпер Мікалай Маркелаў пераходзіць пад сцягі «Гомеля».

Пасля таго як кіраўніцтва дынамаўскай дружыны паведаміла аб зняцці са спаборніцтваў, усе яго гульцы атрымалі статус свабодных агентаў, і іх новыя працадаўцы не павінны выплачваць ніякіх фінансавых кампенсацый. У гэтым сезоне менскае «Дынама» выступала ў Лізе чэмпіёнаў, а ў нацыянальным першынстве безумоўна лідзіравала, а цяпер вынікі ўсіх гульняў дынамаўцаў ануляваныя. Зараз турнірную табліцу ўзначальвае СКА, у якога 21 ачко (13 матчаў), на другой пазіцыі БГК імя Мяшкова - 20 (11), трэцім ідзе гродзенскі «Кронан» - 7 (12), а за ім размясціліся «Гомель» і сталічная «Вікторыя-Рэгія», у якіх па 6 балаў пасля 12 праведзеных сустрэч.

Акрамя таго, у «Фінале чатырох» розыгрышу Кубка Беларусі замест «Дынама» згуляе гандбольны клуб імя Левіна з Наваполацку, з якім менчукі павінны былі гуляць у чвэрцьфінале. У іншых чвэрцьфінальных парах сустрэнуцца: СКА - «Гомель», «Вікторыя-Рэгія» - «Кронан», БГК ім. Мяшкова - «Аркатрон» (Менск).

Нагадаем, гандбольны клуб «Дынама-Менск» зняўся з турніру «Фінал чатырох» некалькі дзён таму па прычыне расфарміравання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках