5 траўня 2024, Нядзеля, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка засталася на 4 пазіцыі рэйтынгу WTA

6
Вікторыя Азаранка засталася на 4 пазіцыі рэйтынгу WTA

Лідар рэйтынгу па-ранейшаму Серэна Уільямс.

Румынка Сімона Халеп стала 5-й ракеткай свету. У новай версіі рэйтынгу WTA 22-гадовая румынка апярэдзіла немку Анжаліку Кербер і расеянку Марыю Шарапаву. Шарапава, якая не здолела абараніць чэмпіёнскі тытул на спаборніцтвах у Індыян-Уэлсе (ЗША), стала сёмай ракеткай свету, апусціўшыся на два радкі.

Беларуска Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 4-й пазіцыі. Вольга Гаварцова з 94-га радка ўпала на 98-ы, піша «Прессбол».

Першая дзесятка рэйтынгу WTA выглядае наступным чынам:

1. (1) Серэна Уільямс (ЗША) - 12.660 ачкоў

2. (2) На Лі (Кітай) - 7.185

3. (3) Агнешка Радваньска (Польшча) - 6.215

4. (4) Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 5.441

5. (7) Сімона Халеп (Румынія) - 4.775

6. (8) Алена Янкавіч (Сербія) - 4.590

7. (5) Марыя Шарапава (Расея) - 4.271

8. (9) Петра Квітава (Чэхія) - 4.235

9. (6) Анжаліка Кербер (Германія) - 4.050

10. (10) Сара Эрані (Італія) - 3.830

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках