5 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты кіеўскага «Дынама» падтрымалі ўкраінскія ВМС у Крыме

4

Падчас учорашняга матчу «Таўрыя» - «Дынама» фанаты сталічнага клуба з трыбуны падтрымалі вайскоўцаў, заблакаваных у Крыме.

Перад пачаткам гульні яны сабралі з кавалкаў тканіны вялікі сцяг ВМС Украіны. Ён заняў увесь сектар. Таксама фанаты вывесілі на стадыёне два банэра, на адным з якіх было напісана «Крым - гэта Украіна», а на другім - «ПТН ПНХ». Гэты набор вялікіх літар расшыфроўваецца ў якасці нецэнзурнай парады прэзідэнту Расеі, піша gazeta.ua.

Нагадаем, сустрэча была перанесеная з Сімферопаля ў Кіеў з-за напружанай сітуацыі на паўвостраве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках