5 траўня 2024, Нядзеля, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць гендырэктара «МАЗ-РУС» завялі крымінальную справу

26
Супраць гендырэктара «МАЗ-РУС» завялі крымінальную справу

Заведзеныя крымінальныя справы на некалькіх высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў - у тым ліку на гендырэктара «МАЗ-РУС».

Пракуратура Менска ў лютым 2014 года ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да гендырэктара ТАА «МАЗ-РУС» па ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы). Яго падазраюць у тым, што ён не забяспечыў прымянення залогу пры заключэнні дамовы куплі-продажу аўтамабільнай тэхнікі. Шкоду ААТ «МАЗ» ацанілі ў суму больш за 50 млрд. рублёў, паведамляецца на сайце ведамства.

ТАА «МАЗ-РУС» з'яўляецца афіцыйным дыстрыбутарам Менскага аўтамабільнага завода, піша БелаПАН.

Таксама ў паведамленні сталічнай пракуратуры змяшчаецца інфармацыя аб іншых крымінальных справах, узбуджаных у дачыненні да прадстаўнікоў іншых прадпрыемстваў.

Так, пракуратура Ленінскага раёна Менска ў лютым 2014 года распачала крымінальную справу па ч.3 арт.424 КК у дачыненні да в.а. дырэктара РУП «Станкабудаўнічы завод ім. С. М. Кірава». Следства мяркуе, што ён прымушаў падначаленых афармляць і падпісваць ілжывую дакументацыю, якая пацвярджае выкананне умоў дамовы. Шкода ацэньваецца ў больш чым 100 млн. рублёў.

Пракуратура Гродзенскай вобласці 11 сакавіка 2014 года распачала крымінальную справу па ч.3 арт.424 КК у дачыненні да дырэктара ААТ «Лакафарба» (Ліда) і гендырэктара ТАА «Гандлёвы дом «ЛідаЛК». Па дадзеных следства, яны прадавалі прадукцыю прадпрыемства ніжэй яе сабекошту - шкода ацэньваецца ў суму больш за 57 млрд. рублёў.

Пракуратура Магілёўскай вобласці 13 сакавіка 2014 года распачала крымінальную справу па ч.3 арт.424 КК у дачыненні да галоўнага інжынера РУП «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў». Мяркуецца, што ён схаваў факт пажару на прадпрыемстве, а потым падрабіў дакументы, якія абгрунтоўваюць куплю новага абсталявання наўзамен знішчанага пажарам. Шкода ацэньваецца ў больш чым 600 млн. рублёў.

Крымінальныя справы перададзеныя для расследавання ў Следчы камітэт.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках