5 траўня 2024, Нядзеля, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры вывелі з ладу сайт і банкаматы «Альфа-банка»

6
Хакеры вывелі з ладу сайт і банкаматы «Альфа-банка»

Расейскі «Альфа-банк» абвясціў аб тэхнічных праблемах у працы сваіх сістэм.

Сайт крэдытнай арганізацыі таксама выйшаў з ладу, а таму паведамленне аб збоі з'явілася ў афіцыйным «Твітэры» «Альфа-банка», перадае РБК.

«Паважаныя кліенты! На дадзены момант назіраюцца тэхнічныя праблемы ў працы сістэм банка. Будзем трымаць вас у курсе», - адзначаецца ў паведамленні.

Больш падрабязнае паведамленне аб узніклых праблемах з'явілася на афіцыйнай старонцы банка ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«У дадзены момант назіраецца недаступнасць інтэрнэт-рэсурсаў банка, а таксама часткі банкаматнай сеткі з-за праблем на баку правайдэра. Наколькі нам вядома, праблемы закранулі не толькі нас», - гаворыцца ў паведамленні.

У банку запэўнілі, што яго тэхнічныя службы сумесна з правайдэрам прыкладваюць «усе намаганні для выпраўлення сітуацыі ў самыя кароткія тэрміны».

Адказнасць за абвал сайта ўзяла на сябе група хакераў Anonymous Caucasus, якая на мінулым тыдні атакавала сайт «Первого канала».

«Альфа-банк і Анлайн-банкінг намі выведзеныя з ладу», - паведамляецца ў афіцыйным твітэры групы хакераў. У англамоўным паведамленні той жа групы дададзеная таксама «Expect us Russia».

Раней украінскія хакеры абрынулі сайт «Российской газеты». Прадстаўнікі выдання паведамілі, што рэсурс быў атакаваны актывістамі «Кіберсотні» - аб'яднання ўкраінскіх апазіцыянераў, якія актыўна дзейнічаюць у інтэрнэце.

У пачатку сакавіка ахвярай хакераў стаў сайт тэлеканала Russia Today. Хакеры ўзламалі партал і дадалі слова Nazi (нацыст, нацысцкі) да загалоўкаў усіх артыкулаў на англійскай мове.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках