5 траўня 2024, Нядзеля, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнібок: Украінскія вайскоўцы не сыдуць з Крыма

3
Цягнібок: Украінскія вайскоўцы не сыдуць з Крыма

Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, якія праходзяць службу ў частках у Крыме, не будуць пакідаць тэрыторыю аўтаноміі і гатовыя яе абараняць.

Пра гэта сёння заявіў народны дэпутат Алег Цягнібок, перадае ТСН.

«Украінскія войскі з Крыма не сыдуць. Гэта наша тэрыторыя, і мы будзем абараняць гэтую тэрыторыю», - цытуе «свабодаўца» «Інтэрфакс-Украіна».

Учорашні сепаратысцкі рэферэндум аб аддзяленні Крыма і ўваходжанні паўвострава ў склад Расейскай Федэрацыі Цягнібок назваў «псеўдасацыялагічным апытаннем».

Таксама лідар фракцыі ВА «Свабода» ў Вярхоўнай Радзе лічыць, што «Расея занадта далёка зайшла ў сваіх спробах нашкодзіць Украіне».

16 сакавіка ў АРК прайшоў «рэферэндум», які ЗША, еўрапейскія краіны, афіцыйны ЕЗ, міжнародныя інстытуты, АБСЕ і іншыя міжнародныя арганізацыі, дзеючая ўлада Украіны не прызнаюць законным і легітымным. Таксама «рэферэндум» прызнаны незаконным аўтарытэтнай міжнароднай прававой інстытуцыяй - Венецыянскай камісіяй. Тым часам Камітэт выбаршчыкаў Украіны заявіў пра неаднаразовыя парушэнні падчас крымскага «рэферэндуму».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках