5 траўня 2024, Нядзеля, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія сепаратысты просяцца ў склад Расеі

7
Крымскія сепаратысты просяцца ў склад Расеі

Улады Крыма звяртаюцца да Расеі з прапановай аб прыняцці рэспублікі ў склад РФ у якасці новага суб'екта са статусам рэспублікі.

Як паведамляе прэс-служба крымскага парламента, за такое рашэнне дэпутаты прагаласавалі на пасяджэнні ў панядзелак, 17 сакавіка.

«Рэспубліка Крым у асобе Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым звяртаецца да Расейскай Федэрацыі з прапановай аб прыняцці Рэспублікі Крым у склад Расейскай Федэрацыі ў якасці новага суб'екта Расейскай Федэрацыі са статусам рэспублікі», - гаворыцца ў паведамленні.

Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з дня яго прыняцця, піша korrespondent.net.

У нядзелю, 16 сакавіка, у Крыме прайшоў «рэферэндум» аб статусе Крыма, хоць яго незаконнасць прызнаў Канстытуцыйны суд. Цэнтральныя ўлады і заходнія краіны, акрамя Расеі, не прызнаюць вынікі і законнасць «рэферэндуму».

Разам з тым старшыня камісіі па падрыхтоўцы і правядзенні агульнакрымскага «рэферэндуму» Міхаіл Малышаў ужо ў панядзелак абвясціў, што на «рэферэндуме» 16 сакавіка 96,77% выбаршчыкаў аддалі свае галасы за далучэнне Крыма да Расеі.

Парламент Крыма ў панядзелак ужо прынялі пастанову «Аб незалежнасці Крыма».

Фота: Spencer Platt/Getty Images

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках