4 траўня 2024, Субота, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан: «Рэферэндум» у Крыме супярэчыць міжнародным нормам

6
Кэтрын Эштан: «Рэферэндум» у Крыме супярэчыць міжнародным нормам

«Рэферэндум» у Крыме супярэчыць міжнародным нормам і законам Украіны.

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан назвала «рэферэндум» у Крыме аб аддзяленні ад Украіны «так званым» і супярэчным законам Украіны і міжнародным нормам.

Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у Брусэлі, пра гэта Эштан заявіла журналістам перад пасяджэннем Рады ЕЗ на ўзроўні міністраў замежных спраў 28 краін-членаў, у які раз заклікаўшы Расею да прамых перамоваў з кіраўніцтвам Украіны адносна дээскалацыі канфлікту ў Крыме.

«Мы паглядзім на вынікі так званага «рэферэндуму» ў Крыме, які з'яўляецца незаконным і супярэчыць Канстытуцыі Украіны і міжнародным нормам. Мы заклікаем Расею сустрэцца з украінскімі лідарамі і пачаць з імі дыялог, каб паспрабаваць ажыццявіць дээскалацыю сітуацыі як мага хутчэй», - сказала Эштан.

«Пакуль мы не бачым ніякіх прыкмет дээскалацыі. Мы разгледзім таксама, што мы можам зрабіць яшчэ перад самітам ЕЗ пазней на гэтым тыдні. Мы павінны таксама паслаць сігнал Расеі, каб яна разумела ўсю сур'ёзнасць сітуацыі. Але таксама мы верым, што павінен быць дыялог з Расеяй, каб не парушалася тэрытарыяльная цэласнасць Украіны і каб Украіна мела добрыя і моцныя адносіны і з Расеяй, і з Еўрапейскім Звязам», - сказала Эштан.

У нядзелю, 16 сакавіка, у Крыме прайшоў «рэферэндум» аб статусе Крыма, хоць яго незаконнасць прызнаў Канстытуцыйны суд. Цэнтральныя ўлады і заходнія краіны, акрамя Расеі, не прызнаюць вынікі і законнасць «рэферэндуму».

Разам з тым старшыня камісіі па падрыхтоўцы і правядзенні агульнакрымскага «рэферэндуму» Міхаіл Малышаў ужо ў панядзелак абвясціў, што на «рэферэндум» 16 сакавіка 96,77% выбаршчыкаў аддалі свае галасы за далучэнне Крыма да Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках