26 красавiка 2024, Пятніца, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваўкавыскі суд пастанавіў знішчыць сцяг Украіны

19
Ваўкавыскі суд пастанавіў знішчыць сцяг Украіны

Суд Ваўкавыскага раёна сёння разгледзеў справу ў дачыненні да Віталя Гуляка, які праводзіў 13 сакавіка пікет у падтрымку Украіны.

Разглядаў справу сам старшыня суда Валерый Барэйка. Дзеянні Гуляка былі перакваліфікаваныя з часткі 2 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях на частку першую і за парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення пікетавання суд прызначыў штраф у памеры 10 базавых велічынь - адзін мільён трыста тысяч рублёў. Украінскі сцяг і плакат суд пастанавіў знішчыць, піша volkovysk.by.

Са слоў Гуляка, на судзе сведка міліцыянт паказаў, што выпадкова апынуўся каля сквера, ішоў па вуліцы і ўбачыў мяне з нейкай дзіўнай торбай. Так як ведае хто я такі, а на носе выбары, то падышоў і назіраў за мной.

Санкцыя артыкула за правапарушэнне, якое здзейсніў Гуляк, прадугледжвае папярэджанне, штраф у памеры да трыццаці базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках