5 траўня 2024, Нядзеля, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Хопіць асцярожнічаць з Пуціным

17
Financial Times: Хопіць асцярожнічаць з Пуціным

Мэты, якія пераследуе ўварванне ў Крым, - пагроза бяспецы і каштоўнасцям заходніх дэмакратый.

Пра гэта сцвярджае ў сваім артыкуле для Financial Times (пераклад - Inopressa.ru) дэпутат парламента Канады Крыста Фрыленд, у мінулым кіраўнік карпункта газеты ў Маскве. "Ніхто з нас не можа заставацца ў бяспекі ў свеце, дзе Расея, узброеная ядзернай зброяй і фінансаваная нафтадалярамі, сцвярджае сваё права парушаць міжнародныя законы і дамовы", - тлумачыць аўтар. Пад пытаннем апынуўся і рух свету да дэмакратыі.

Поспех Пуціна ў Крыме падбадзёрыць дыктатараў і збянтэжыць дэмакратаў, умацуе пазіцыі тых, хто лічыць, што адзінае права - гэта сіла, і падарве намаганні выбудаваць наднацыянальнае вяршэнства закона. "Вось чаму Пуціна трэба спыніць", - піша аўтар.

Фрыленд прапануе свой план.

Вялікая перавага Захаду - самі ўкраінцы. Але ім трэба дапамагчы абараніць сябе. Вельмі важная эканамічная дапамога з боку Захаду. Між тым, па словах аўтара, "армія, якая дайшла да жабрацтва, збірае ахвяраванні ўкраінцаў па sms". Фрыленд раіць украінскім алігархам таксама ўнесці свой уклад, а МВФ - "усвядоміць, што нацыянальная бяспека важней "шокавай тэрапіі", і адпаведна змяніць свае рэкамендацыі".

Калі ж расейскія войскі ўвойдуць не толькі ў Крым, <>"мы павінны быць гатовыя зрэагаваць агрэсіўна. Расея і яе эліты не могуць быць часткай сусветнай супольнасці і эканомікі, калі іх вайскоўцы ўрываюцца ў суверэнную дзяржаву", піша Фрыленд.

Пры гэтым важна "адсалютаваць "іншай Расеі", якая ў суботу так смела выйшла пратэставаць у Маскве", адзначае аўтар.

Грамадзяне заходніх краін прывыклі думаць, што дэмакратыя і глабальная эканамічная інтэграцыя даюцца бясплатна. Але рашэнні Пуціна наконт Украіны "прадвызначаць, як шмат давядзецца заплаціць нашаму пакаленню за далейшае карыстанне гэтымі дарамі", заключае аўтар.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках