5 траўня 2024, Нядзеля, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

762 бежанца з Крыма і паўднёва-усходняй Украіны прыехалі ў Львоў

6
762 бежанца з Крыма і паўднёва-усходняй Украіны прыехалі ў Львоў

349 сем'яў з Крыма і паўднёва-усходніх абласцей Украіны звярнуліся на гарачую лінію Львоўскага аблсавета.

Па стане на панядзелак, 17 сакавіка, у Львоўскую вобласць прыбыла на часовае пражыванне 762 чалавекі з Крыма і паўднёва-усходніх абласцей Украіны, паведаміў старшыня Львоўскага абласнога савета Пётр Калодзій у панядзелак, 17 сакавіка.

Сярод іх 429 дарослых і 333 дзіцяці. Сёння, 17 сакавіка, чакаецца прыбыццё ў Львоўскую вобласць яшчэ 31 чалавека, піша «Корреспондент».

«50 дзяцей, якія прыехалі на Львоўскую, вучацца ў школах Львова і вобласці, 8 дзяцей наведваюць дашкольныя навучальныя ўстановы. Чатыры студэнты, якія прыбылі з АР Крым і паўднёва-усходніх абласцей Украіны, на днях пачнуць навучанне ў вышэйшых навучальных установах: Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франка і Нацыянальным універсітэце Львоўскі палітэх. Таксама вырашаецца пытанне з атрыманнем пенсій пенсіянерамі, якія прыбылі ў Львоўскую вобласць», - адзначыў Калодзій.

Паводле інфармацыі Дэпартамента сацыяльнай абароны Львоўскай абласной адміністрацыі, па стане на 17 сакавіка на гарачую лінію Львоўскага абласнога савета звярнулася 349 сем'яў з Крыма і паўднёва-усходніх абласцей Украіны, якія хочуць прыехаць ў Львоўскую вобласць. Гэта 1692 чалавекі, з іх 813 дарослых і 879 дзяцей. Таксама на гарачую лінію абласнога савета звярнуліся 293 сям'і з Львова, якія гатовыя прыняць на часовае пражыванне 1517 чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках