5 траўня 2024, Нядзеля, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд зняў з Піліпца частку абвінавачванняў

20
Суд зняў з Піліпца частку абвінавачванняў

17 сакавіка ў Магілёве аднавіўся разгляд справы былога старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца.

Цяпер ён абвінавачваецца толькі па адным артыкуле, піша БелаПАН.

Нагадаем, 4 лістапада 2013 года Магілёўскі аблсуд пачаў разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да службовых асоб Гомельскага гарвыканкама. Па дадзеных Следчага камітэта, абвінавачаныя ў верасні-кастрычніку 2011 года незаконна размеркавалі паміж сабой, сваімі сваякамі, блізкімі і знаёмымі кватэры ў шматкватэрных жылых дамах, прынятых у эксплуатацыю ў студзені-красавіку 2011 года. Частка жылых памяшканняў была аформленая на падстаўных асоб.

На лаве падсудных акрамя Піліпца - дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомеля Ігар Адарчанка, яго намеснік па эканоміцы і фінансах Валерый Барысевіч, начальнік жыллёва-інвестыцыйнага аддзела Антаніна Зелянок і начальнік планава-дагаворнага аддзела Ала Нізкоўская. Піліпец і Нізкоўская ўтрымліваюцца пад вартай у Магілёўскім СІЗА. 4 лютага на судзе быў абвешчаны перапынак на нявызначаны тэрмін.

Згодна з прадстаўленым сёння новым абвінавачаннем, Піліпец і іншыя фігуранты справы абвінавачваюцца ў незаконным адчужэнні з камунальнай уласнасці 24 кватэр, якія затым і былі прададзеныя па кошце значна ніжэй рынкавага іх сваякам і знаёмым.

Таксама як і раней, Дзяніс Кічыгін, які прадстаўляе дзяржаўнае абвінавачванне, упэўнены, што Піліпец дзейнічаў па папярэдняй змове з Адарчанкам пры дапамаганні Нізкоўскай, Барысевіча і Зелянок.

Аднак зараз галоўны фігурант абвінавачваецца толькі па частцы 3 артыкула 424 КК РБ - злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча. Абвінавачванне ў саўдзеле ў злачынстве (частка 4 артыкула 16 КК РБ) з Піліпца знята.

У рэпліцы з месца Віктар Піліпец заявіў, што абвінавачванне такое ж, што і было раней. "Усё, што казаў дзяржаўны абвінаваўца, супярэчыць паказанням сведак практычна ва ўсіх аспектах, якія былі агучаныя. Калі супаставіць з тым, то віны ніякай няма", - сказаў падсудны.

На думку вядучага працэс суддзі Сяргея Конева, новыя абвінавачванні істотна адрозніваюцца ад папярэдніх.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках