5 траўня 2024, Нядзеля, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы паплечнік хоча зладзіць Януковічу псіхічны агляд

4
Былы паплечнік хоча зладзіць Януковічу псіхічны агляд

Былы «рэгіянал» Ігар Маркаў лічыць, што экс-прэзідэнт Віктар Януковіч павінен вярнуцца ва Украіну, але толькі ў кайданках.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «Главкому».

Маркаў адзначыў, што ў Адэсе выступленні супраць рэжыму былі яшчэ за месяц да Майдана. «Многія мае таварышы да гэтага часу знаходзяцца ў вышуку, хтосьці пад судом і гэтак далей - яны сапраўды гэтак жа змагаліся з гэтай бандыцкай уладай, хоць і прадстаўляюць Паўднёва-Усход», - сказаў ён.

«Януковіч паводзіў сябе ўсё горш і горш - нармальны разумны чалавек так паступаць не павінен. А калі я ўбачыў, у якіх умовах жыў ён, генпракурор, то гэтым людзям трэба прайсці псіхічны агляд. Гэта катастрофа, хто кіраваў краінай, і, у прынцыпе, мы да катастрофы і прыйшлі», - лічыць Маркаў.

Нагадаем, пасля таго, як Маркаў быў пазбаўлены дэпутацкага мандата з-за фальсіфікацыі выбараў на акрузе, у кастрычніку мінулага года яго затрымалі па падазрэнні ў нанясенні у 2007-м годзе цялесных пашкоджанняў удзельнікам мітынгу ў Адэсе супраць узвядзення помніка Кацярыне ІІ.

Рашэннем Прыморскага райсуда Маркаў быў вызвалены з-пад варты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках