5 траўня 2024, Нядзеля, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сельгасвытворчасць у Беларусі ўпала на 4%

6
Сельгасвытворчасць у Беларусі ўпала на 4%

У Беларусі ў студзені-лютым 2014 года ў гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі склала 10,2 трлн. рублёў.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года яна зменшылася на 4%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У сельскагаспадарчых арганізацыях аб'ём вытворчасці прадукцыі за гэты перыяд зменшыўся на 3%, піша АФН.

У студзені-лютым 2014 г. гаспадаркамі ўсіх катэгорый рэспублікі рэалізавана жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) 266,5 тыс. тон, што на 1,1% менш, чым за студзень-люты 2013 г., выраблена малака - 970,3 тыс. тон (на 0,9% менш), яек атрымана - 558,7 млн. штук (на 12,9% больш).

Сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў студзені-лютым 2014 года рэалізавана жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) 243,3 тыс. тон, што на 1,6% больш, чым у студзені-лютым 2013 г. Малака выраблена 927,4 тыс. тон, што на 0,9% менш, чым за студзень-люты 2013 г. Яек выраблена 495,3 млн. штук, што на 13,6% больш, чым у студзені-лютым 2013 г.

На 1 сакавіка 2014 г колькасць буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях склала 4,2 млн. галоў і ў параўнанні з адпаведнай датай папярэдняга года зменшылася на 1,1%, у тым ліку кароў - 1,4 млн. галоў (на 1,7% больш). Пагалоўе свіней зменшылася на 19,1% і склала 2,7 млн. галоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках