5 траўня 2024, Нядзеля, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За два месяцы прамвытворчасць Беларусі ўпала на 5,5%

9
За два месяцы прамвытворчасць Беларусі ўпала на 5,5%

У Беларусі прамысловая вытворчасць у студзені-лютым 2014 года склала Br103,6 трлн.

Такім чынам яна знізілася на 5,5% да аналагічнага перыяду 2013 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У лютым 2014 года зніжэнне прамысловай вытворчасці склала 3,8% - у гадавым вылічэнні і 0,3% - у месячным, піша АФН.

Сярод галін прамысловасці найбольшы спад па выніках студзеня-лютага 2014 года зафіксаваны ў вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання - на 28,1%, машын і абсталявання - на 17,3%, вытворчасці гумовых і пластмасавых вырабаў - на 14,4%.

Здабыча карысных выкапняў, акрамя паліўна-энергетычных, знізілася на 13,6%, вытворчасць электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання - на 8,4%, вытворчасць скуры, вырабаў са скуры і вытворчасць абутку - на 4%, вытворчасць харчовых прадуктаў - на 6,7%, металургічная вытворчасць - на 6,5%, вытворчасць іншых неметалічных мінеральных прадуктаў - на 4,5%, тэкстыльная і швейная вытворчасць - на 4,4%, хімічная вытворчасць - на 0,2%.

Рост зафіксаваны ў цэлюлозна-папяровай вытворчасці - на 0,4%, вытворчасці і размеркаванні электраэнергіі, газу і вады - на 1,5%, вытворчасці коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў - на 2,3%, апрацоўцы драўніны і вытворчасці вырабаў з дрэва - на 3,9% і здабычы паліўна-энергетычных карысных выкапняў - на 18,3%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках