5 траўня 2024, Нядзеля, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флэшмобы ў кіеўскіх супермаркетах: «Расейскае забівае!»

28

Грамадзянскі рух «Відсіч» зладзіў флэшмобы ў кіеўскіх супермаркетах з заклікам адмовіцца ад тавараў, вырабленых у Расейскай Федэрацыі.

У супермаркетах «Перекрёсток» і «BILLA» актывісты сінхронна зваліліся на падлогу, раскідаўшы вакол сябе плакаты: «Ні капейкі акупантам!», «Расейскае купіў - вайну аплаціў!», «Расейскае забівае!», піша korrespondent.net.

«Ідэя акцыі - данесці да ўкраінскай грамадскасці, што купляць расейскія тавары - значыць фінансаваць акупантаў, - адзначылі арганізатары мерапрыества. - Удзельнікі акцыі перакананыя, што ўсе грамадзяне Украіны павінны не дапусціць, каб іх жа грошы Крэмль скарыстаў супраць Украіны: на зброю і плату для сваіх зялёных чалавечкаў і засланых расейскіх крымінальнікаў-правакатараў, а таксама на ўтрыманне пуцінскіх СМІ, якія бессаромна хлусяць пра Украіну».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках