5 траўня 2024, Нядзеля, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чалавек без нагі» напалохаў гамяльчан

9

Жыхары Гомеля спалохаліся пешахода, які спаў на абочыне.

Жудасныя кадры даслаў чытач onliner.by, суправадзіўшы іх каментаром: «На праспекце Касманаўтаў ляжаў мужчына. «Хуткая» прыехала, паразмаўляла з ДПСнікамі і далей паехала. Нага асобна. Што з ім і хто ён, незразумела». Журналісты высветлілі ў абласной ДАІ, што здарылася. Экіпаж ДАІ першым адрэагаваў на ўстрывожаны званок грамадзян аб тым, што на абочыне праспекта ляжыць пешаход з адарванай нагой.

Прыбыўшы на месца, знайшлі спячага мужчыну. Побач з ім ляжаў адшпілены пратэз.

Па ўсёй бачнасці, пешаходу атрымалася пераадолець праезную частку, але затым яго змарыў сон. Мужчыну і пратэз перадалі медыкам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках