5 траўня 2024, Нядзеля, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На што падобныя крымскія 96,77%?

8
На што падобныя крымскія 96,77%?

Беларускі блогер параўнаў «рэферэндум» у Крыме з галасаваннем у некаторых іншых краінах.

Вынікі Віктар Малішэўскі апублікаваў у сваім «жывым часопісе»:

...на рэферэндуме 1992 года аб «незалежнасці» Паўднёвай Асеціі і ўз'яднанні з Расеяй - 99,89% «за».

...на рэферэндуме 2006 года аб незалежнасці Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі і наступнае свабоднае далучэнне Прыднястроўя да Расейскай Федэрацыі - 98,08% галасуюць «за».

...на рэферэндуме аб Канстытуцыі Чачэнскай рэспублікі - 95,97% «за». Гэта 2003 год.

...на рэферэндуме 1995 года ў Беларусі, 83,3% галасуюць за роўны статус рускай мовы з беларускай, і столькі ж (на 2728 чалавек больш) - за эканамічную інтэграцыю з Расеяй.

...на рэферэндуме 1991 года аб захаванні абноўленага Савецкага саюза - 76,4% «за», пры гэтым у БССР - 82,7%, а круцей за ўсіх за СССР тады былі туркмены - 97,9% .

...і нават на Усеўкраінскі рэферэндум аб незалежнасці 1991 года - 90,32% украінцаў выказваюцца «за». У Крыме незалежнасць Украіны падтрымліваюць 54,19%, у Севастопалі - 57,07%, Цярнопальская вобласьць самая незалежная - 98,67%, у Данецкай - 83,9%.

І на што лічба 96,77% не падобная:

...на рэферэндуме 2006 года аб незалежнасці Чарнагорыі і выхадзе яе са складу Дзяржаўнага Саюза Сербіі і Чарнагорыі. 55,5% галасуюць за незалежнасць.

...на рэферэндуме 2012 года ў Пуэрта-Рыка аб далучэнні да ЗША ў якасці штата. 61% пуэртарыканцаў галасуюць «за».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках