5 траўня 2024, Нядзеля, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Бязрукаў: Чаму рускіх выстаўляюць вампірамі, якія прагнуць крыві?

336
Сяргей Бязрукаў: Чаму рускіх выстаўляюць вампірамі, якія прагнуць крыві?

Расейскі акцёр абураны тым, як прадстаўляюць яго суайчыннікаў у СМІ.

Вядомы расейскі акцёр Сяргей Бязрукаў у інтэрв'ю тэлеканалу LifeNews пракаментаваў рашэнне ўладаў Грузіі адмяніць яго канцэрт з-за пазіцыі па Крыме.

<>- Кожны грамадзянін Расеі мае права на сваё меркаванне і на сваю пазіцыю. Яна можа не супадаць з пазіцыяй прэзідэнта, напрыклад, але ў сітуацыі, калі амаль кожны грамадзянін Расеі выступае за дапамогу Крыму, заставацца ў баку нельга! Так, я падтрымліваю Крым. У нас моцная сувязь з Крымам і з Севастопалем, - сказаў акцёр. - Ніхто, ні адзін разважны чалавек у свеце не хоча вайны! Але ёсць тыя, хто да яе штурхае, яны не ў Расеі, але яны ёсць!

Пры гэтым Сяргей Бязрукаў падкрэсліў, што вайна на самой справе ўжо пачалася - інфармацыйная!

- Колькасць памыяў, бруду і абразаў, якія былі вылітыя ў адрас Расеі, неверагодная. Ідзе інфармацыйная вайна, антырасейскія СМІ прадстаўляюць рускіх вампірамі, якія прагнуць крыві! Гэта хлусня, гэта няправільна! - сказаў Сяргей Бязрукаў. - Так, у Расеі ёсць свае праблемы, але гэта як у любой сям'і. Я смецце з хаты не выношу, але калі закрануць маю сям'ю, я ў крыўду яе не дам! Як бы я ні быў чымсьці ў краіне незадаволены - гэта мая сям'я!

Акцёр пракаментаваў адмену гастроляў у Грузіі, сказаўшы, што такі выбар зрабіў відавочна не грузінскі глядач.

- Пытанне, напэўна, канчаткова пакуль не вырашана, але я думаю, што такі выбар зрабілі не гледачы, не народ. Я люблю Грузію, гэтак жа, як і Украіну, але хтосьці, верагодна, палічыў па-свойму. Вельмі шкада, вядома, - сказаў на заканчэнне Бязрукаў.

Нагадаем, Палата культуры Грузіі адмяніла спектаклі тэатра Сяргея Бязрукава ў Тбілісі, якія павінны былі прайсці ў траўні. Грузінскі палітык, прэзідэнт Палаты культуры Грузіі Давід Акіташвілі распавёў пра тое, што прычынай адмены спектакля Сяргея Бязрукава ў Тбілісі стала яго рэзалюцыя ў падтрымку далучэння Крыма.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 336

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках