5 траўня 2024, Нядзеля, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС блакуе сайт charter97.org

79
МТС блакуе сайт charter97.org

Мабільны аператар МТС заблакаваў доступ да нашага сайту.

Пра гэта рэдакцыі charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

«Калі спрабуеш зайсці на старонку праз мабільны інтэрнэт, то з'яўляецца паведамленне: сайт заблакаваны згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь», - адзначыў ён.

Вядучы спецыяліст у сувязях з грамадскасцю СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Юры Міронаў заявіў карэспандэнту charter97.org, што кампанія не мае да гэтага дачынення.

«МТС выконвае паслугі сувязі ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі дзейнага заканадаўства. Мабільны аператар не абмяжоўвае фізічным асобам - абанэнтам МТС доступ да якіх-небудзь інтэрнэт-рэсурсаў. Выняткі складаюць выпадкі, калі абанэнт самастойна праз пісьмовую заяву просіць аператара МТС абмежаваць яму доступ да аднаго або некалькіх інтэрнэт-сайтаў», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках