5 траўня 2024, Нядзеля, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук з начнога клуба «Тытан» патрапіў у шпіталь

28
Мянчук з начнога клуба «Тытан» патрапіў у шпіталь

Чарговы канфлікт у адным са сталічных клубаў здарыўся на выходных.

Пра яго распавёў чытач onliner.by Віктар.

«Хачу паведаміць аб неправамерных дзеяннях аховы клуба «Тытан», які знаходзіцца ў горадзе Менску, якія прычынілі мне цялесныя пашкоджанні 16 сакавіка 2014 года. У выніку правае вока не бачыць нічога», - напісаў ён. Журналісты скантактаваліся з удзельнікамі канфлікту і выслухалі іхныя вэрсіі аб тым, што ж адбылося. Вэрсіі, што характэрна, адрозніваюцца дыяметральна.

«Гэта адбылося ў ноч з суботы на нядзелю. Дакладней, а 4-й гадзіне раніцы. У клубе мы былі з сябрам, - распавядае Віктар. - У таварыша адбыўся слоўны канфлікт з іншым чалавекам. Ахоўнікі сказалі нам пакінуць установу. Ніякіх пытанняў, мы сабраліся і пачалі спакойна спускацца па сходах. Унізе, там, дзе ў іх хол, у майго сябра з ахоўнікамі чагосьці выбухнуў канфлікт. Слова за слова, я таксама падышоў пагаварыць. Тут пачалася бойка. Аднаго проста пакацілі, а мяне пачалі збіваць. Я ўпаў. Скруцілі рукі, завялі іх за спіну. Нейкія людзі сядзелі на мне, пару чалавек трымалі, а хтосьці падыходзіў і біў нагамі, у тым ліку ў галаву... Цяпер я знаходжуся ў шпіталі. На фота відаць толькі гематома, але, нібыта, дыягнастуюцца цяжкія цялесныя пашкоджанні. Зрабілі тамаграфію - выявілася, пералом нейкі косткі.

Ёсць запісы, усё будзе зразумела на іх. Адна рэч скруціць чалавека і пакласці на падлогу. Іншае - збіваць бяззбройнага, які ўжо ляжыць, і тым больш нагамі. Ужо заведзеная крымінальная справа».

Каб даведацца пра вэрсію клуба, журналісты затэлефанавалі ў «Тытан». Там здзівіліся: маўляў, усё было абсалютна не так...

«Чатыры гадзіны раніцы. Двое гэтых таварышаў у п'яным стане. Іх ветліва папрасілі выйсці з клуба, каб не перашкаджалі адпачываць іншым наведвальнікам. Пагадзіліся. Апрануліся, спусціліся на першы паверх. А тут як раз яшчэ адзін наш госць, не з іхняй гурмы, выходзіў з прыбіральні. І зачапіў аднаго таго, які цяпер у лякарні. Яны пачалі біцца, усе ўтрох. У мяне ёсць пацвярджэнне гэтаму з камер відэаназірання. Той, хто выходзіў з туалета, і выцяў вашага пацярпелага. Мы проста на часе ўмяшаліся ў сітуацыю, каб яны адзін аднаго не знявечылі».

Хто мае рацыю, а хто хітруе, высветляць праваахоўныя органы. Работнікі клубаў кажуць, што такія гісторыі ў начным Менску здараюцца кожныя выхадныя. Рэч, маўляў, звыклая.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках