5 траўня 2024, Нядзеля, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ паведаміў аб чарговым затрыманні чыноўніка за хабар

23
КДБ паведаміў аб чарговым затрыманні чыноўніка за хабар

На гарачым затрыманы загадчык сэктара РУП «Мінскае абласное агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру».

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак кіраўнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.

«Незаконнае грашовае ўзнагароджанне ў суме $ 1200 было атрыманае службовай асобай ад прадстаўніка аднаго са сталічных ЖБВК за спрыянне ў рэгістрацыі будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома, характарыстыкі якога не адпавядаюць раней заяўленым, і спрыяльнае развязанне пытання пра нескладанне нарматыўных актаў аб выяўленых у кааператыве парушэнняў», - адзначыў Стрэх.

У дачыненні да затрыманага управай КДБ Менску і Менскай вобласці распачатая крымінальная справа паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.430 (атрыманне хабару службовай асобай) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Для далейшага расследавання крымінальная справа перададзеная ва ўправу Следчага камітэта Менска.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках