5 траўня 2024, Нядзеля, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робат сабраў кубік Рубіка за тры сэкунды

5

Робат CubeStormer 3 усталяваў сусветны рэкорд, сабраўшы кубік Рубіка за 3,253 сэкунды.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі ARM.

Рэкорд быў усталяваны 15 сакавіка на фэсце The Big Bang Fair у Бірмінгеме. Час, прадэманстраваны CubeStormer 3, стаўся лепшым як сярод робатаў, так і сярод людзей. У робатаў папярэдні рэкорд - 5,35 сэкунды - належаў CubeStormer 2. Сярод людзей за рэкардсмэна ўважаецца галандзец Мэтса Вальк (Mats Valk), які развязаў галаваломку за 5,5 сэкунды.

Зборку кубіка робат ажыццяўляе чатырма «рукамі», сканструяванымі з дэталяў канструктара Lego Mindstorm EV3. «Мозгам» CubeStormer 3 з'яўляецца смартфон Samsung Galaxy S4 з васьміядзерным працэсарам на архітэктуры ARM. Кубік фатаграфуецца ўмайстраванай камерай прылады, пасля чаго запушчаная на смартфоне праграма аналізуе выяву, складае развязку і адсылае наказы «рукам».

Распрацоўшчыкі заявілі, што іхняя мэта - навучыць робата развязваць галаваломку яшчэ хутчэй. CubeStormer 3 збіраў класічны кубік Рубіка фармату 3 на 3 на 3. Адзін з ягоных стваральнікаў - Дэвід Гілдэй, аднак, ствараў і робатаў-рэкардсмэнаў, якія працавалі з «нестандартнымі» кубікамі. Так, ягоны робат MultiCuber 3 сабраў кубік 4 на 4 на 4 за адну хвіліну і 18,68 сэкунды, а робат MultiCuber 999 развязаў галаваломку фармату 9 на 9 на 9 за 34 хвіліны і 25,89 сэкунды.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках